На сайце партала можна пазнаёміцца з кароткім падсумаваннем працы актывістаў, якія не толькі абураліся заўважанымі праблемамі, але і складалі пісьмовыя звароты.
Сваю працу яны лічаць цалкам паспяховай. І нават выказваюць меркаванне, што нарэшце чыноўнікі зразумелі карысную рэч – што актывісты ім не ворагі, а выгодныя памочнікі, якія дазваляюць без асабілівых намаганняў кантраляваць стан інфраструктуры ў горадзе».
Актывісты разумеюць, што часам праца па іхных зваротах вядзецца не так хутка, як бы ім хацелася, і як было б варта рабіць. Што іншым разам даводзіцца весці аб'емную перапіску з рознымі інстанцыямі, даводзячы сваю рацыю. Але бальшыня кейсаў сканчваецца станоўча, таму напісанне зваротаў праз сайт petitions.by – не марная справа.
Дарэчы, у ліку апошніх, пад якім яшчэ вядзецца збор подпісаў, - гэта зварот у Лёзненскі райвыканкам. У ім мясцовыя жыхары патрабуюць правесці рамонт маста цераз рэчку Чэрніцу у раёне вёсак Дабрамыслі і Перамонт. Карыстанне гэтым мастом ужо даўно стала небяспечным.
Павел Максімаў