Дзяржпрапагандыстка з Оршы распачала чарговы відэапраект, дзе абліваюць брудам Украіну і бэсцяць палітыкаў Еўразвязу
Гаворка пра Анжаліку Андрэеву, якая не мае ні журналісцкай, ні палітадагічнай адукацыі, але якую ўпарта прыцягваюць да контрпрапаганды ў віцебскіх дзяржСМІ. Нягледзячы на папярэдні правал – у прапагандысткі “не задалося” з праектам Витебской ТРК «Топ-блог Андреевой», які збіраў мінімальную колькасць праглядаў – яе запрасілі “пад крыло” абласной газеты “Витебские вести». З кастрычніка там распачалі відэапраект «Андреева. Мир без фильтров», дзе вядучая крытыкуе палітыку замежных краін, якіх Беларусь лічыць “нядружалюбнымі”. А цяпер пад яе стварылі цэлы “Дискуссионный клуб Андреевой”
Выхаванцаў вайскова-парыятычных клубаў паслалі чысціць кароўнікі
І гэта не перабольшванне: хлопцаў і дзяўчыт з клуба Фенікс”, падшэфнага Талачынскаму РАУС, накіравалі праводзіць “дораўпарадкаванне” на малочна-таварным кмплексе “Зялёнае” ААТ “Талачынскі райаграсервіс”. Падлеткаў паставілі прыбіраць памяшканні, расчышчаць кармавыя праходы і іншым чынам “ствараць утульнасць” на фермах.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў экс-палітвязня Дзмітрыя Казлова
эта YouTube-канал "Серый кот New" і старонка "Dzmitry" у сацсетцы "X" (ранейшы "Twitter"). Рашэнне лічыць іх “экстрэмісцкімі” матэрыяламі прызнаў 20 лістапада суд Полацка і Полацкага раёна. 25 лістапада іх уключылі ў "экстрэмісцкі" спіс Мінінфарма.
Герб Віцебскай вобласці могуць прызнаць не адпаведным сучаснай ідэалогіі
У Генеральнай пракуратуры 20 лістапада правялі “круглы стол”, прысвечаны змаганню з “экстрэмізмам”. Удзельнік сустрэчы намеснік дырэктара НПЦ Генеральнай пракуратуры Алег Русецкі заявіў пра неабходнасць распрацоўкі новых “навукова і сацыяльна абгрунтаваных падыходаў да ідэалагічнага значэння геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Бо «яны служаць выражэннем ідэй і сэнсаў, непасрэдна ўздзейнічаюць на свядомасць і паводзіны грамадзян».
Да трох гадоў зняволення – за абразу супрацоўніка ДАІ на "экстрэмісцкім" інтэрнэт-рэсурсе
Вядзецца пра 45-гадовага мужчыну, які “пад публікацыяй у экстрэмісцкім тэлеграм-канале пакінуў абразлівы каментарый у дачыненні да супрацоўніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама”.
Віцябляне прапануюць прадаць два светладыёдныя экраны з новай Плошчы герба і сцяга, а грошы накіраваць на медыцыну
З гэтай прапановай звярнуліся непасрэдна да Лукашэнкі – праз відаролік у адмысловім TikTok-канале. Паводле аўтараў, за паўтара гады існавання плошчы гэтыя экраны ўключылі ўсяго некалькі разоў. Тады як выдаткавалі на іх больш за мільён бюджэтных сродкаў.
У вышук абвясцілі Таццяну Зуеву – жонку наваполацкага актывіста. Сям’я жыве ў вымушанай эміграцыі
23 лістапада ў міжнародную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі ўнеслі Таццяну Віктараўну Зуеву, жонку Андрэя Зуева, завочна асуджанага да 7 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу памерам 8 тысяч рублёў. Яго таксама падалі ў вышук - але яшчэ раней, у 2023 годзе.
Жыхара Ганцавіцкага раёна асудзілі да 4-х гадоў “хатняй хіміі” па “справе “Беларускага Гаюна” і за каментары ў інтэрнэце
28 кастрычніка ў судзе Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці разбіралі справу 48-гадовага мясцовага жыхара. Ён быў прызнаны вінаватым у садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці за перапіску з “Беларускім Гаюном”.
Паслалі перабіраць гнілую моркву для “прафілактыкі” і “падтрымкі”
Чарговае вынаходніцтва ў “працатэрапіі” ад віцебскай міліцыі: асобаў, якія стаяць на ўліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі і аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі ў Віцебскім РАУС, паслалі перабіраць моркву ў сельгаспрадпрыемства “Рудакова”.
Замаскварэцкі раённы суд Масквы адмовіўся прызнаць незаконным уключэнне ініцыятывы "Христиане против войны" ў рэестр «замежных агентаў».
Пазоў да Мінюста падалі праект і яго каардынатарка Наталля Васілевіч, аспрэчваючы распараджэнне № 389-р ад 27 сакавіка 2026 года. Нагадаем, ініцыятыва "Христиане против войны" ўнесена Мінюстам РФ у рэестр замежных агентаў пад нумарам 1173.