Панядзелак, 03 Чэрвень 2024

За несанкцыянаваны пікет улады арыштавалі жыхара Шуміліна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
ілюстрацыйнае фота ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 18 траўня за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення пікетавання ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак кіроўцы мясцовага прадпрыемства Дзмітрыя Васільева.

У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што Зміцер у сацыяльнай сеткі "Інстаграм", правёў пікет без дазволу чыноўнікаў Шумілінскага райвыканкама. Масавае мерапрыемства складалася ў тым, што пікетоўшчык размясціў і дэманстраваў у адкрытым доступе фатаграфіі з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і выяву вершніка на чырвоным фоне на кані з мячом і шчытом у руках.

У судовым паседжанні мужчына віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнаў цалкам, факт адміністрацыйнага правапарушэння не адмаўляў.

Суддзя Грабоўская палічыла віну «правапарушальника» даказанай і на падставе ч.1 арт. 24.23 КаАП пакарала Васільева адміністрацыйным арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Руслана Яфіменка