На думку спадарыні Алены, яе хату за 18 511 рублёў набыў нехта «свой» - хто добра ведае мясцовасць і выгоды жытла, якое было выстаўлена на аўкцыён:
«У абвестцы быў указаны толькі метраж хаты і плошча ўчастка. Але ж вартасці гэтай хаты ў тым, што яна стаіць на ўскрайку вёскі, жывеш як на хутары. Літаральна за хатай – сажалка, у двары свая студня, ёсць магчымасці правесці вадаправод і газ. Вёска месціцца за 3 км ад горада, добрае транспартнае злучэнне. І няхай набылі маю хату даражэй, чым яе ацанілі ў БТІ, усё адно гэта значна заніжаны кошт».
Актывістка мяркуе, што продаж яе маёмасці ў той час, як яна знаходзіцца за мяжой, -- гэта помста за грамадзянскую пазіцыю:
«Помсцяць з тое, што я не давала тут жыцця ўладам. Баюся, што мой выпадак – гэта такая «першая ластаўка», і што шмат з кім могуць зрабіць тое самае».
Алена Янушкоўская – аўтарка відэаблога «Настоящая Беларусь», у якім яна паказвала праўду пра няпростае жыццё ў беларускай глыбінцы. У 2020г. яна актыўна асвятляла грамадскія пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Наступствамі гэтага былі шматлікія затрыманні, штрафы і арышты – яны асабліва цяжка даліся сталай ужо жанчыне з інваліднасцю па хранічных захворваннях. У лютым 2021 г. Алена Янушкоўская была вымушана пакінуць Беларусь, дзе супраць яе распачатыя дзве крымінальныя справы.
8 траўня паводле рашэння КДБ прозвішча Алены Янушкоўскай было ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў, які складае Міністэрства ўнутраных спраў. Прычынай стала жаданне ўзяць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду ў складзе
«Аб’яднаннея палітычных партый «Народная Грамада» і «Беларуская Хрысціянкая Дэмакратыя» «Салідарнасць»
Уладзіслаў Сяргееў