“Экстрэмісцкай» прызналі старонку ў «Одноклассниках» 63-гадовай пастаўскай прыбіральшчыцы Алены Барсук
Рашэнне пра гэта прыняў 12 студзеня Пастаўскі раённы суд. Пра Алену Барсук вядома няшмат – яна не належала ні да якіх апазіцыйных партый, але заўсёды мела прынцыповую грамадскую пазіцыю і не баялася казаць праўду ў вочы начальству. Так яе характарызуюць знаёмыя. Паводле звестак ад землякоў, 9 студзеня жанчыну затрымалі, і, як яна паспела паведаміць, на яе быў складзены пратакол за «распаўсюд экстрэмізму». Прычым спадарыня Барсук сцвярджае, што старонкі ў «Одноклассниках» у яе няма.
«Экстрэмісцкімі» абвясцілі два YouTube-каналы пра Віцебск
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі YouTube-каналы «Пра Віцебск / Новости Витебска» і «Маяк Беларускі \ Навіны рэгіёнаў», з якіх гледачы маглі даведацца рэгіянальныя навіны без ідэалагічнай цэнзуры. Рашэнне пра тое, што інфармацыйная прадукцыя гэтых рэсурсаў цяпер будзе лічыцца экстрэмісцкай, прыняў 15 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
За «экстрэмізм» у сацсетках улады пакаралі грамадскімі работамі работніка электрасетак
Старшыня суда суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 21 снежня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый пастанавіў пакараць грамадскімі працамі на тэрмін 40 гадзін і канфіскацыяй тэлефона работніка прадпрыемства «Раённыя электрычныя сеткі» Сяргея Салянку.
Гарадскія актывісты прапануюць уладам праверыць высечку дрэў пры рэканструкцыі лыжаролернай трасы
Апошнім часам жыхарамі Віцебску зафіксавалі масавая высечка ляснога масіву напрыканцы вул. Шмырова. На думку гарадскіх актывістаў, віцябляне занепакоеныя тым, што знішчэнне дрэў адбываецца пры парушэнні дзейнага заканадаўства. Таму для вырашэння пытання па сутнасці, яны стварылі на інфармацыйнай пляцоўцы "Зручны горад" петыцыю №5763 для таго, каб звярнуцца ў Віцебскую гарадскую інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.