Віцебскай вобласці электаральны працэс праходзіць па сцэнары ўлад
Згодна з планам выбарчай кампаніі ў рэгіёне завяршыўся працэс утварэння ўчасткаў для галасавання і падыходзіць да завяршэння падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў на працу ў мясцовых Саветах усіх узроўняў.
Таццяну Севярынец будуць судзіць 25 студзеня
Маці палітвязня Паўла Севярынца, вядомага палітыка і пісьменніка вінавацяць паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і ч. 2 арт.19.11 КаАП (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў) – на яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Магчыма, суд будзе разглядаць іх, аб’яднаўшы ў адну справу. Судовы працэс распачнецца ў 10.30 у судзе Першамайскага раёна Віцебска.
40 чалавек у дзень. Полацкая пракуратура раздае папярэджанні
З набліжэннем выбараў актывізаваліся работнікі Полацкай раённай пракуратуры. Міліцыянты разносяць позвы мясцовым жыхарам, якіх лічаць «нядобранадзейнымі». Каб трапіць у гэты пералік, дастаткова мець «палітычную» адміністратыўную справу, хай сабе і трохгадовай даўніны. Хаця, паводле заканадаўства, чалавек можа чэсна казаць, што не мае адміністрацыйных спагнанняў, калі з тае пары прамінуў адзін год. Але міліцыя і пракуратура лічыць такіх людзей патэнцыйна небяспечнымі і выклікае на прафілактычныя гутаркі.