Мікалай Статкевіч «працягвае адмаўляцца выконваць законныя патрабаванні адміністрацы"
Ліст з такімі словамі атрымала днямі жонка палітвязня Марына Адамовіч ад адміністрацыі глыбоцкай ПК-13, дзе зняволены палітык адбывае пакаранне. Ужо 330 дзён жонка не атрымлівае лістоў ад мужа, таму яна вымушана звяртацца да адміністрацыі калоніі, каб хоць што даведацца пра цяперашні стан Мікалая Статкевіча. У апошнім допісе ёй адказалі, што на яго за парушэнні рэжыму перыядычна накладаюцца спагнанні. Але што да стану здароўя, то «на дадзены момант пагрозы жыццю і здароўю М.Статкевічу няма». Таксама адміністрацыя падкрэслівае, што ен не пазбаўлены права на медычную дапамогу ў выпадку неабходнасці.
За публікацыю “экстрэмісцкіх” матэрыялаў улады аштрафавалі віцебскага прадпрымальніка
Суддзя суда Першамайскага раёна Алена Жук 13 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 740 рублёў бацьку двух дзяцей прадпрымальніка Івана Вялічку.
Траіх віцяблян абвясцілі ў вышук, без суду назваўшы іх вінаватымі па ч.2 арт. 342 КК РБ
Пра тое, што ягоны партрэт з“явіўся на стэндах «Іх шукае міліцыя», праваабаронцу Паўлу Левінаву паведамілі знаёмыя з Віцебска. Яны распавялі, што ягоны фотаздымак, а таксама фотаздымкі праваабаронцы Ірына Траццяковай і жыхаркі абласнога цэнтра Таццяны Філімонавай суправаджае наступны тэкст: «Першамайскі РАУС г.Віцебска за здзяйсенне злачынства, падугледжанага ч.2 арт 342 КК РБ ( Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) шукае» дадзеных асобаў. Прычым у абвестцы пра Левінава значыцца, што ён здзейсніў некалькі злачынстваў, кваліфікаваных паводле згаданага вышэй крымінальнага артыкула.