Відэаканал «Маяк Беларускі \ Навіны рэгіёнаў» быў створаны ў траўні 2022г., ён мае 15,5 тысяч падпісчыкаў. Відэаканал «Пра Віцебск / Новости Витебска» маладзейшы – ён створаны ў сакавіку летась, і менш як за год набраў 13,2 тысяч падпісчыкаў.
Дарэчы, падпісчыкам трэба ўважліва паставіцца да навіны пра прызнанне гэтых рэсурсаў «экстрэмісцкімі»: цяпер наяўнасць падпіскі на іх будзе расцэньвацца як распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і падлягаць дзеянню ч.2 арт.19.11 КаАП. Гэта значыць, пакаранню арыштам, штрафам або грамадскімі працамі.
Што ж такога «экстрэмісцкага» ўгледзеў суд у кантэнце абодвух відэарэсурсаў? Адказаць на гэтае пытанне нялёгка, бо, прыкладам, канал «Маяк Беларускі \ Навіны рэгіёнаў» ужо год як не абнаўляўся. А апошні сюжэт канала «Пра Віцебск / Новости Витебска» быў пра тое, як віцебскія камунальнікі косяць траву пад снегам. І яшчэ пра снег: па адрасе, указаным у «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» цяпер знаходзіцца рэсурс «Пра Віцебск / Кажется, нас заметает». Гэта значыць, фармальна YouTube-канал «экстрэмісцкім» не з'яўляюцца – ні са старой, ні з новай назвай.
Таццяна Аўчыннікава
Чацвер, 18 Студзень 2024
«Экстрэмісцкімі» абвясцілі два YouTube-каналы пра Віцебск
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі YouTube-каналы «Пра Віцебск / Новости Витебска» і «Маяк Беларускі \ Навіны рэгіёнаў», з якіх гледачы маглі даведацца рэгіянальныя навіны без ідэалагічнай цэнзуры. Рашэнне пра тое, што інфармацыйная прадукцыя гэтых рэсурсаў цяпер будзе лічыцца экстрэмісцкай, прыняў 15 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: