Віцебскі тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, заклікае каяцца за зробленыя данаты
На Тэлеграм-канале “Северная столица” апошнім часам пачалі з’яўляцца агітацыйная відэаролікі з заклікамі пакаяцца за данаты “экстрэмісцкім арганізацыям”, у якіх фігуруюць асобы са схаванымі тварамі. Пад відэазапіс гэтыя людзі каюцца ў зробленым і расказваюць, што “добраахвотна”, “каб загладзіць сваю віну”, пералічваюць грошы віцебскаму дзіцячаму дому. Стваральнікі відэаролікаў сцвярджаюць, што добраахвотная яўка да сілавікоў у сукупнасці з пакаяльным відэа і пералічваннем сродкаў “ у якасці прабачэння” гарантуюць грамадзянам “свабоду і чыстае сумленне”. Што тут не так?
За «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 снежня за падпіску на «экстрэмісцкую» публікацыю ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак Алега Шырокага.
Праўладныя сацыёлагі выявілі каля 90% «задаволеных жыццём» віцяблян
Паводле звестак сацыялагічных анлайн-апытанняў, праведзеных Віцебскім аддзяленнем Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) у 2023 годзе, жыхароў вобласці за апошнія два гады стала больш занепакоіць справы ў эканоміцы і сацыяльныя праблемамі. Усе палітычныя падзеі, у тым ліку рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны, не былі хоць неяк значнымі для жыхароў рэгіёну, а на дзяржаўныя ідэалагічныя кампаніі людзі проста не звяртаюць увагі.