Чацвер, 18 Студзень 2024

За «экстрэмізм» у сацсетках улады пакаралі грамадскімі работамі работніка электрасетак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Старшыня суда суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 21 снежня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый пастанавіў пакараць грамадскімі працамі на тэрмін 40 гадзін і канфіскацыяй тэлефона работніка прадпрыемства «Раённыя электрычныя сеткі» Сяргея Салянку.

У судзе было ўстаноўлена, што Сяргей у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» «…захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а менавіта славеснае абазначэнне тэлеканала «БелСат», выкананае белым колерам на чорным фоне, якое змяшчае назву канала з чырвонай паласой пасярэдзіне лагатыпа.

У судзе мужчына сваю віну прызнаў і выказаў згоду на прымяненне да яго адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе грамадскіх работ.

На гэтай падставе суддзя Елісеенка ў рамках ч. 2 арт.19.11 КаАП падвергнуў Салянка адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе грамадскіх работ на 40 гадзін і бязвыплатна ў даход дзяржавы канфіскаваў тэлефонны апарат, які належаў яму.

Наталля Карабанава