«Выложили цифру 85 из людей». Па Віцебшчыне едзе ідэалагічны аўтамарафон
Да 85-годдзя Віцебскай вобласці галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі разам з абкамам БРСМ і мясцовымі ўладамі праводзіць аўтамарафон «85 лет пад небом Витебщины».
Віцебскі лідар ЛДПБ негатыўна выказаўся пра апазіцыйныя партыі
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ Ігар Цеплякоў падзяліўся сваім меркаваннем пра законапраект «Аб зменах у законах па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў». На ягоную думку, дзейнасць палітычных партый не павінна дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, «як адбылося ў 2020-м годзе». Без спасылак на хоць якія крыніцы і не называючы канкрэтных грамадскіх утварэнняў, Цеплякоў заяўляе, што «шэраг партыяў, якія займалі радыкальную ў адносінах да ўладаў пазіцыю, спрабавалі «расшатаць рэжым», а фактычна ішлі супраць дзяржаўнага ладу», падпарадкуючыся «замежным «замоўнікам» смуты».
У Глыбоцкім раёне будуць тыдзень працаваць так званыя добраахвотныя дружыны правапарадку
У Глыбоцкім аддзеле Дэпартамента аховы 7 лютага адбылося так званае адкрыццё Тыдня добраахвотных дружын і моладзевага атрада аховы правапарадку. Семінар-нараду ўзначальвалі начальнік аддзела ўнутраных спраў Глыбоцкага райвыканкама Сяргей Стэльмах, які, дарэчы, не так даўно быў прызначаны на гэтую пасаду.
У «Шэрай кнізе – 2022» віцебскія праваабаронцы зафіксавалі 242 факта парушэнняў правоў чалавека
Традыцыйна, на пачатку года, выйшла рэгіянальное выданне "Шэрая кніга", у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2022 года. Аб’ём кнігі складае 84 старонакі, на якіх распавядаецца пра 242 выпадка парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці засталось на тым жа ўзроўні.