Вынікі зменаў у заканадаўстве: на Расоншчыне засталося ўсяго 7 аграсядзіб
Яшчэ зусім нядаўна больш як 30 расонскіх аграсядзіб чакалі гасцей, а іх гаспадары мелі магчымасць зарабіць грошы для сем’яў і на развіццё прыватнага бізнесу. Але змены ў заканадаўстве, прынятыя ў апошнія гады, карэнным чынам паўплывалі на магчымасці людзей утрымліваць турыстычную гаспадарку. Аграсядзібаў засталося ўсяго 7. Як цвердзяць у райвыканкаме, у гэтай справе засталіся самыя апантаныя і дасведчаныя гаспадары. Але найхутчэй тыя, хто ўжо даўно і трывала «стаіць на нагах», і мае сродкі на задавальненне ўсё новых прэтэнзій з боку дзяржавы.
У Дуброўна ўлады працягваюць з прадстаўнікоў моладзі фарміраваць кіраўнічы кадравы рэзерв
У Віцебскай вобласці раённыя саветы дэпутатаў працягваюць ствараць так званыя маладзёжныя парламенты. Гэтыя моладзевыя аб'яднання створаны практычна ва ўсіх раённых цэнтрах рэгіёна. Такім спосабам улады імкнуцца сфармаваць і выхаваць для сябе змену ў выглядзе лаяльных грамадскіх і палітычных лідараў.
Жыхары Віцебску не задаволены якасцю мясцовай медыцыны
Гэта вынікае з сацыялагічнага апытання, якое праводзілася Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў у снежні мінулага году. Гарадская газета «Витьбичи» падсумавала вынікі – як звычайна, ператасаваўшы лічбы такім чынам, каб «карцінка» выглядала прыстойна. Але некаторыя факты схаваць не ўдалося – іх выдаюць простыя матэматычныя падлікі.
У Віцебскай вобласці за мінулы год выяўлена каля 16 тысяч парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства
Як паведамляе Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па выніках праверак па навядзенні парадку на зямлі ў Віцебскай вобласці было выяўлена больш за 15,8 тыс. парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.