За заклікі да санкцый суд пазбавіў волі вядомага лекара-трансплантолага
Суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў 16 лютага вынес прысуд медыку Аляксею Аляксейчыку, згодна якога асуджаны прывядзе у калоніі 2,5 годы ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну прызналі вінаватым у рамках ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) КК. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
У аршанскай калоніі палітвязень Павел Вінаградаў вылечыўся ад сухотаў
У сярэдзіне лютага 2023 года Павел вылечыўся ад сухотаў і быў накіраваны назад у ваўкавыскую папраўчаю калонію №11 для далейшага адбывання пакарання ў выглядзі пазбаўлення волі цягам пяці гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Мінску судзяць чатырох пастаўскіх актывістаў
Іх затрымалі за фота з пратэстаў у Мінску. На ім яны стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
У Глыбоцкім раёне ўлады правялі ўстаноўчы сход па стварэнні палітычнай партыі «БЕЛАЯ РУСЬ»
Як піша раённая газета “Веснік Глыбоччыны”, на сходзе было разгледжана пытанне аб правядзенні ўстаноўчага сходу па стварэнні гэтай праўладнай партыі, абраны старшыня і сакратар устаноўчага сходу і вылучаны дэлегаты на ўстаноўчы з'езд па стварэнні палітычнай партыі.
Браслаўскія ўлады хваляцца новымі працоўнымі месцамі, а на самой справе занятых у эканоміцы стала менш
Як піша раённая газета “Браславская звезда”, за тры першыя кварталы 2022 года ў Браслаўскім раёне на новаствораныя працоўныя месцы за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана 53 чалавекі, або аж 176,6% да плана. У прыватных структурах пры гэтым створаны рабочыя месцы для 22 чалавек, яшчэ 31 браслаўчанін прыняты на работу за кошт пашырэння ўжо існуючых вытворчасцей. Такія звесткі на сесіі райсавета агучыў старшыня райвыканкама Вячаслаў Грышчанка.