Таксама з вобласці прыехаў начальнік аддзялення правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Яшчэнка і, канешне ж, такая падзея не магла абысціся без галоўнага ідэолага горада Людмілы Карніловіч І БРСМ. На імпрэзу сагналі і намеснікаў дырэктараў па ідэалагічнай рабоце, так званых камандзіраў, членаў добраахвотных дружын і моладзевага атрада аховы правапарадку.
Як піша мясцовая “раёнка”, адным з напрамкаў у дзейнасці райвыканкама Глыбоцкага раёна ў галіне забеспячэння бяспекі з'яўляецца павышэнне прававога ўсведамлення і прававой культуры грамадзян, у тым ліку і праз прыцягненне іх да аховы грамадскага парадку. Таму гэтае мерапрыемства праводзілася з мэтай узаемадзеяння і далейшага ўдасканалення дзейнасці добраахвотных дружын і МААП з праваахоўнымі органамі.
Вось толькі што для ўладаў азначае паняцце “грамадскі парада”? Гэта, відаць, калі ніхто не павінен выказваць сваё меркаванне, на чорнае казаць белае, зло называць дабром і не дай бог, каб людзі зноў выходзілі на вуліцы з якой- небудзь нязгодай з дзеяннямі ўладаў.
Як піша “Веснік Глыбоччыны”, тыдзень добраахвотных дружын і аховы правапарадку працягнецца ў Глыбоцкім раёне да 11 лютага. У яго рамках будуць праведзеныя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, арганізуюць вучобу для моладзевага атрада правапарадку "Авангард" ды іншае.
А можа такім прыхаваным чынам улады будуць рыхтаваць лаяльную моладзь да вайны, якая можа ў хуткі часе развязацца і на тэрыторыі Беларусі? Бо ў горадзе людзі жывуць пад вялікім напружаннем, асабліва пасля двух выпадкаў падчас так званых вучэнняў, калі, па сведчаннях глыбачанаў, ад гулу самалётаў у людзей трэсліся не толькі вокны, але і дамы.
Інга Сташэўская