Новыя змены ў Крымінальны кодэкс дазволяць уладам эфектыўна змагацца з іншадумцамі
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі праект закона "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Таксама, дэпутаты ўхвалілі смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве для службовых асоб і вайскоўцаў, а паводле аналогіі з расійскім заканадаўствам уводзіцца пакаранне за дыскрэдытацыю войска. Праваабаронцы лічуць, што такім чынам улады працягваюць змагацца з самымі малымі праявамі нелаяльнасці і іншадумства.
Міністр інфармацыі параіў гарадоцкім журналістам «правільна выбіраць навіны»
Кіраўнік Міністэрства інфармацыі Уладзімір Пярцоў чарговы раз наведаў Віцебшчыну, выступіў перад так званым «актывам раёну» і раздаў парады журналістам мясцовай раённай газеты. І «Гарадоцкі веснік» тут жа падзяліўся з чытачамі цытатамі з выступу міністра, якія выглядаюць, мякка кажучы, неадназначнымі. «Інфармацыі з’яўляецца шмат, патрэбна ўмець яе правільна абіраць», – заявіў спадар Пярцоў. І ў той самы час зазначыў, што нельга пазбягаць праблемных тэм, бо «калі ўтвараецца інфармацыйны вакуум, то яго запоўняць тыя, хто зацікаўлены ў скажэнні дадзеных і разгойдванні сітуацыі».