Чацвер, 16 Люты 2023

За заклікі да санкцый суд пазбавіў волі вядомага лекара-трансплантолага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў 16 лютага вынес прысуд медыку Аляксею Аляксейчыку, згодна якога асуджаны прывядзе у калоніі 2,5 годы ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну прызналі вінаватым у рамках ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) КК. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Вядома, што Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў урачом-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён лічыцца адным з лепшых спецыялістаў цэнтра, які правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу.

Аляксея затрымалі 5 кастрычніка 2022 года пасля таго, як вясной таго ж года супрацоўнікі МУС атрымалі доступ да ўнутранага чату медработнікаў цэнтра. У чаце лекары абмяркоўвалі палітычную абстаноўку ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў жніўні 2020 года і  адкрыта выступілі супраць гвалту супраць удзельнікаў пратэстаў.

Алег Кунін