Чацвер, 16 Люты 2023

У аршанскай калоніі палітвязень Павел Вінаградаў вылечыўся ад сухотаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У сярэдзіне лютага 2023 года Павел вылечыўся ад сухотаў і быў накіраваны назад у ваўкавыскую папраўчаю калонію №11 для далейшага адбывання пакарання ў выглядзі пазбаўлення волі цягам пяці гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму.

 28 ліпеня 2022 года Паўла перавялі з ПК № 11 у аршанскую калонію № 12. Вядома, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон днём — зараз палітвязень афіцыйна прызнаны "злосным парушальнікам рэжыму".

 У Паўла дыягнаставалі сухоты, ён схуднеў на 36 кг. Вядома, што адміністрацыя ПК № 12 скала на палітвязня тры рапарты і 23 жніўня змясціла Вінаградава ў штрафны ізалятар, а таксама пазбавіла яго рэжымнай перадачы.

22 верасня Павел выйшаў са штрафнога ізалятару, але адразу пасля гэтага адміністрацыя калоніі палічыла, што палітвязень "парушае рэжым", таму яго на шэсць месяцаў перавялі ў "спецыяльную палату" — "памяшканне камернага тыпу" для хворых на сухоты.

Але па прыбыцці яго закінулі ў ШІЗА на месяц, а потым на шэсць месяцаў перавялі ў «спецыяльную палату» — «памяшканне камернага тыпу» для хворых на сухоты.

Падтрымайць Паўла лістамі ці паштоўкамі, якія трэба дасылаць на адрас: ПК № 11вул. Ракасоўскага, 118, 231900, г. Ваўкавыск,  Паўлу Юр'евічу Вінаградаву.

Іван Чайка