Паведамляецца аб тым, што Пскоўскі рэгіён страціў забітымі 300 чалавек на вайне ва Ўкраіне
Паводле інфармацыі штотыднёвай рэгіянальнай грамадска-палітычнай газеты «Пскоўская губерня» на стане 4 кастрычніка на вайне ў Украіне загінула 300 жыхароў Пскоўскай вобласці, а колькасць параненых і пакалечаных пераваліла за адну тысячу чалавек. Губернатар Пскоўшчыны Міхаіл Ведэрнікаў прызнаў страты 181 байца, прызванага на руска-ўкраінскую вайну з гэтага расійскага рэгіёну.
Жыхары Віцебшчыны сталі больш законапаслухмянымі? Не так усё адназначна
Гэта сапраўды так, калі верыць міліцэйскай статыстыцы, якая сцвярджае, што за апошнія 10 год у Віцебскай вобласці назіраецца дынаміка зніжэння злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. Іх колькасць скарацілася на 39 працэнтаў. Забойстваў знізілася на 44 працэнты, фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў на 43,6 працэнта. У рэгіёне стала менш разбояў, угонаў аўта- і мотатранспарту, але значна павялічылася колькасць «палітычных» злачынстваў і дэліктаў з выкарыстаннем Інтэрнэту.
У Сянно за абразу следчага асудзілі інваліда да «хатняй хіміі», штрафу і канфіскацыі
Суддзя суда Сенненскага Іна Досава 27 ліпеня за абразу следчага Сенненскага РАСК прыгаварыла мясцовага жыхара інваліда 2 групы Паўла Якубовіча да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, да штрафу ў памеры 1850 рублёў і канфіскацыі камп'ютара.
Дзяржаўная газета «Витебские вести» настройвае чытачоў супраць Польшчы
Абласное выданне ўжо другі месяц публікуе выказванні прадстаўніцы КПБ, старшай навуковай супрацоўніцы інстытута гісторыі НАН, кандыдаткі гістарычных навук Алены Сакаловай, аўтаркі кнігі «Гиена Европы». У верасні рэдакцыя тройчы прадастаўляла старонкі газеты для трансляцыі меркавання пра тое, што Беларусь можа стацца ахвярай злавеснай палітыкі амерыканскага “Белага Дома”, якую падтрымлівае Варшава. У кастрычніку гэтая практыка працягваецца.