9 кастрычніка суд Ушацкага раёна прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
акаўнты ў Instagram:
- "СТУДЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ТАТУIРОЎКИ Варшава"
- "ХАТКА- беларускае культурнае таварыства. Гданьск"
і акаўнты ў Facebook:
-"Смяротнае пакаранне ў Беларусi" - гэта старонка, створаная беларускімі праваабаронцамі для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання, якое дагэтуль існуе ў Беларусі.
- "Беларускiя Студэнты за Свабоду".
- "Aliaksei Tsyhankou"
- "Yana Zmagar" .
Днём раней "плённай працай" у змаганні з "экстрэмізмам" вызначыўся суд Полацкага раёна і горада Полацка. 8 кастрычніка ён прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
7 акаўнтаў у Facebook:
- "Рух Воля".
- "Баста."
- "Вольная Беларусь".
- "Caterine Bauré" - старонка беларускай праваабаронцы і юрысткі, якая жыве ў Францыі.
- "Юрась Дзяшук" - старонка беларускага журналіста-палітэмігранта.
- "Symon Gromyko" і "Volha Aheyeva" - гэта старонкі беларускіх актывістаў, вымушаных пакінуць радзіму.
Нескладана заўважыць, што гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ніякім чынам не звязаны з Віцебшчынай. Але мы ведаем, што рэгіянальныя пракуратуры спаборнічаюць паміж сабой у пошуках новых "эксстрэмісцкіх" сайтаў і старонак у сацсетках. Пракуроры рыхтуюць дакументы ў суд, а там практычна не бывае выпадкаў, каб суддзі не пагадзіліся з меркаваннем пракуратуры.
Святлана Сінельнікава
Аўторак, 13 Кастрычнік 2026
Суд Ушацкага раёну прызнаў "экстрэмісцкім" акаўнт праваабаронцаў пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
Адразу 6 5 інтэрнэт-рэсурсаў у адзін дзень прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй суд Ушацкага раёна. Суд Полацкага раёна і горада Полацка таксама "не адстае": за адзен дзень ён прызнаў "экстрэмісцкімі адразу 7 інтэрнэт-рэсурсаў. Гэтыя суды - сталі "рэкардсменамі", калі прааналізаваць Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад пачатку гэтага месяца.
Апублікавана ў
Суд