Набліжаюцца выбары. У Віцебску пайшлі агітаваць студэнтаў
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў сустрэўся са студэнтамі ВДУ. Гаворка вялася пра тое, чаму ім неабходна абавязкова прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Зразумела, што спадар Цярэнцьеў на сказаў праўду – маўляў, для масавасці, каб у скрынях для галасавання была ўнушальная колькасць бюлетэняў. Удзел у выбарах ён назваў «іспытам на грамадзянскую спеласць». Але на змену рыторыцы пра тое, што падчас выбараў кожны грамадзянін вырашае далейшы лёс краіны, прыйшла іншая. «Ваша будучыня і будучыня краіны залежыць ад тых, хто займаецца законатворчасцю», заявіў старшыня аблСавета.
Вяскоўца з Докшыцкага раёну асудзілі на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - «выяву лагатыпа у выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай» і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Дзяржкантроль выявіў парушэнні пры арганізацыі школьнага харчавання ў Полацку
Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю спыніў парушэнні, якія выявіў пры арганізацыі школьнага харчавання.Так, выяўленыя недахопы ў арганізацыі харчавання навучэнцаў і парушэнні санітарных норм і правілаў у дзвюх школах Полацкага раёна.