Няма сэнсу цытаваць выказванні выказванні Алены Сакаловай, накіраваныя на тое, каб пасеяць нянавісць паміж беларусамі і палякамі. Як і «пасажы» гэтай спадарыні пра «крыжовыя паходы супраць усходнеславянскай цывілізацыі», пра неабходнасць аб’яднання з Расеяй дзеля супрацьстаяння Захаду, які «імкнецца нас праглынуць». Аўтарка нават вінаваціць кіраўніцтва Польшчы ў тым, што яно нацэлілася на тое, што «усходнеславянскі рэгіён, у тым ліку Украіна і Беларусь, мусіць увайсці ў склад Польскай дзяржавы».
У дэмакратычнай краіне, дзе пануе свабода думкі, падобныя выказванні маглі б быць апублікаваныя ў парадку дыскусіі, і дэмакратычная прэса абавязкова дала б слова і апанентам спадарыні Сакаловай. Але не «Витебские вести» - газета, якая свядома задурвае галовы чытачам, публікуючы аднабаковыя меркаванні.
Анжэла Шпакава