Падчас разгляду матэрыялаў крымінальнай справы стала вядома тое, што прычынай абразы старшага следчага Сенненскага раённага аддзела следчага камітэта маёра юстыцыі Аляксандра Гарнака стаў дрэнны настрой Паўла, які настаў пасля таго, як ён даведаўся пра неспрыяльныя вынікі аналізаў па сваім захворванні. Знаходзячыся ў прыгнечаным стане асуджаны ў сацыяльнай сетцы ў «Вконтакте» ў адной з груп, напісаў абразлівы каментар у адрас аднаго з працаўнікаў мясцовага следчага воргана.
Наконт гэтага каментара была распачата справа па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ і быў вынесыны судом карны вырак.
Вядома, што Паўла цягам бягучага года два разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах. А менавіта, 3 красавіка суддзя Людміла Талай за фотаздымкі з БЧБ-сцягам ва СС «Вконтакте» аштрафавала яго на 370 рублёў, а 6 ліпеня суддзя Іна Досава за падпіску на «экстрэмісцкі» канал у тым жа «Вконтакте» і публікацыю БЧБ-малюнкаў у «Фэйсбуку» пакарала штрафам у памеры 1850 рублёў.
Мікалай Кулькоў