Серада, 14 Кастрычнік 2026

Міліцыя агітуе ў свае шэрагі вайскоўцаў і школьнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Па Віцебшчыне коціцца "профарыентацыйная кампанія", падчас якой маладых жыхароў вобласці схіляюць да паступлення ў спецыяльныя профільныя ВНУ - Акадэмію МУС і іншыя. Застаецца пытанне: колькі ж патрабуецца сілавікоў у Беларусі, калі ў ях шэрагі бесперапынна зазаваюць, то школьнікаў, то навучэнцаў каледжаў, то вайскоўцаў?

Агітацыйнае мерапрыемства, названае "профарыентацыйным", правялі ў полацкай вайсковай частцы 5530. Энтузіязм "агітатараў" у пагонах быў накіраваны на хлопцаў, якія ў хуткім часе звольняцца ў запас. Замест грамадзянскіх прафесій ім прапаноўвалі ісці служыць у міліцыю, абяцаючы шырокія перспектывы - бесплатнае навучанне ў Акадэміі МУС, пенсію ў 48 гадоў, адпачынак ад 30 да 45 дзён, ільготныя крэдыты на жыллё і гэтак далей.

Для аршанскіх школьнікаў Віцебскае абласное ўпраўленне МУС падрыхтавала іншыя аргументы: дзяцей стараліся забаўляць. Для іх арганізавалі так званыя інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе дэманстравалі зброю, быў абсталяваны і цір, каб патрэніравацца страляць. Паколькі гэтае профарынтацыйнае мерапрыемства праводзілі ў гарадскім кінатэатры, то школьнікам паказалі фільм пра тое, як арганізавана навучанне для будучых супрацоўнікаў міліцыі. Выступалі і самі студэнты - з Магілёўскага інстытута МУС. 

Не так даўно мы распавядалі, як “Дзень выбара прафесіі” праводзілі ў Віцебскім прафесійна-тэхналагічным каледжы. Гэтая навучальная ўстанова рыхтуе спецыялістаў у галіне дэкараўна-прыкладной творчасці, афарміцельскай і ювелірнай справе. А таксама кіроўцаў, спецыялістаў для лясной гаспадаркі і аператараў кaмпутарнай графікі. Але нават такі шырокі спектр спецыяльнасцяў кіраўніцтва кіраўніцтва  палічыла мала запатрабаваным у Беларусі, запрасіўшы супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення МУС рэкламаваць “магчымасці для прафесійнай і асабістай самарэалізацыі ў міліцыі”.

Але  размоваў пра "самарэалізацыю"  бывае недастаткова, і тады абласное міліцэйскае кіраўніцтва падгключае больш матэрыяльныя аргумент: нагадвае, што студэнты ў навучальны' установах гэтага профілю знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, а стыпендыя ў Акадэміі МУС  у 2-3 разы большая за тую, што атрымліваюць студэнты БДУ. 

Сцяпан Віхор