Уладзіміра Андрэйчанку абвясцілі Ганаровым грамадзянінам Віцебска
Шмат для каго з жыхароў горада гэта стала сюрпрызам. Тым болей, што ў абвестцы на сайце гарвыканкама напісана, нібыта пра наданне Андрэйчанку гэтага статусу «хадайнічалі працоўныя калектывы абласнога цэнтра мясцовыя філіялы газавай і энэргетычнай гаспадаркі, філіял «Белтэлекама», кандытарская фабрыка «Віцьба». А падставай для ўшанавання былога старшыні аблвыканкама, 74-гадовага Уладзіміра Андрэйчанкі стаў «высокі прафесіяналізм, значны ўнёсак і дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё горада і вобласці».
За распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацсетках ўлады арыштавалі жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне ў відэахостынгу і сацыяльнай сетцы інфармацыі «экстрэмісцкага» зместу пакарала арыштам на 15 сутак працаўніцу завода «Палімір» Алену Марцанюк.
Чаго нельга педафілу, тое можна хулігану?
У Полацку на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Калініна незвярозы грамадзянін заляцаўся да малалетняй дзяўчынкі – спрабаваў абняць, лез цалавацца. На думку суддзі Яніны Марцулевіч, гэтым ён «выразіў непавагу да грамадскасці». Яна пакарала жыхара Полацка самым найменшым штрафам – 2 базавыя велічыні, прызнаўшы яго вінаватым у дробным хуліганстве паводле арт. 19.1 КаАП.