«Витебские вести» друкуюць артыкулы пра пакараных за абразы прадстаўнікоў улады. Але прозвішчаў асуджаных не называюць
Адзін за адным, з перыядычнасцю два разы на месяц на сайце дзяржаўнай газеты «Витебские вести» з’яўляюцца артыкулы пра тых, хто «в деструктивных телеграмм-каналах оставлял оскорбительные комментарии в адрес представителей органов власти, в чем теперь горько раскаивается». Імёны і прозвішчы «раскаяўшыхся» чамусьці не паведамляюцца, а з асабістых дадзеных журналіст Яўген Карпас - адзіны аўтар падобных артыкулаў - называе толькі ўзрост асуджаных.
Віцебскі губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі і нейкі час ёю кіраваў
Чорная кніга Беларусі — ініцыятыва па апублічванні даных тых, хто датычны да рэпрэсій. За перадачу звестак ёй затрымалі нямала людзей. Выявілася, дзевяць месяцаў там працаваў губазікавец — у нейкі час яму нават даверылі кіраваць ініцыятывай. Трывожныя званочкі былі амаль адразу, як з'явіўся гэты Артур Гайко, аднак на іх заплюшчвалі вочы. Гісторыю агента расказаў Белсат.
Камітэце ААН па правах чалавека абараніў правы Юрыя Бельскага, які памёр у 2021 годзе
Камітэт 17 траўня разгледзеў зварот №2766/2016 праваабаронцы з Полацку Юрыя Бельскага. У сваім рашэнні Камітэт пацвердзіў пазіцыю актывіста аб тым, што беларускія ўлады парушылі яго свабоду публічна выказваць свае меркаванні і права праводзіць масавае мерапрыемства. Нажаль, Юры не дачакаўся гэтай падзеі, бо памёр 19 чэрвеня 2021 года.