Бельскі, 15 снежня 2014 года, падаў заяву ў Полацкі раённы выканаўчы камітэт для атрымання дазволу на правядзенне мірнага пікету 30 снежня з мэтай збору подпісаў у падтрымку стварэння грамадскага аб'яднання па абароне правоў спажыўцоў.
Пікет планавалася правесці каля кінатэатра "Радзіма", месца, якое раней было вызначана выканаўчым камітэтам як спецыяльна адведзенае месца ў горадзе для арганізацыі мірных сходаў.
Полацкі раённы выканаўчы камітэт 24 снежня адмовіў у дазволе на правядзенне пікету, паколькі заяўнік не заручыўся адпаведнай падтрымкай з боку міліцыі для гарантавання бяспекі і грамадскага парадку, а таксама з прычыны адсутнасці дамоваў у абслугоўванні масавага мерапрыемства з боку медыцынскіх установы і камунальных прадпрыемстваў горада.
Ужо 15 студзеня 2015 года Юрый абскардзіў рашэнне раённага выканаўчага камітэта ў Полацкім раённым судзе, заявіўшы аб парушэнні яго правоў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў, гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і артыкуламі 19 і 21 Пакта.
Аднак суд пастанавіў, што рашэнне Выканаўчага камітэта адпавядала палажэнням Закона аб масавых публічных мерапрыемствах і скаргу не задаволіў.
Вышэйстаячы суды, куды Бельскі звяртаўся з касацыйнай і нагляднымі скаргамі, таксама ўхіліліся ад абароны правоў актывіста. Пасля гэтых адмоваў аўтар звярнуўся ў КПЧ, бо вычарпаў усе даступныя і эфектыўныя ўнутраныя сродкі прававой абароны.
Камітэт палічыў, што скарга аўтара на парушэнне беларускімі ўладамі ягоных правоў у межах артыкулаў 19 (2) і 21 Пакта, абгрунтаванай і прымальнай і разгледзеў гэтую скаргу па сутнасці.
Найперш Камітэт прыняў да ведама сцвярджэнні аўтара аб тым, што ягоныя правы на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду сходаў былі абмежаваныя, паколькі яму было адмоўлена ў дазволе на арганізацыю мірнага пікету для збору подпісаў у падтрымку стварэння грамадскай асацыяцыі па абароне правоў спажыўцоў.
Аналізуючы фактычны бок справы Камітэт вырашыў, што забарона на правядзенне публічнага пікету, накладзеная на праваабаронцу Полацкім раённым выканаўчым камітэтам, раўнасільная парушэннем яго правоў па артыкулах 19 і 21 Пакта.
З прызнання парушэння ўладамі правоў Бельскай дзяржавы Рэспубліка Беларусь абавязана прадаставіць яму эфектыўны сродак прававой абароны. Гэта абавязвае дзяржаву даць ахвяры поўнае пакрыццё ўрону, у тым ліку адэкватную грашовую кампенсацыю.
Камітэт палічыў, што ўрад Рэспублікі Беларусь абавязаны прыняць усе неабходныя меры для прадухілення такіх парушэнняў у будучыні.
У сувязі з гэтым Камітэт адзначае, што ён разглядаў аналагічныя справы ў дачыненні да тых жа законаў і практыкі дзяржавы і ёй трэба перагледзець сваю нарматыўную базу ў адносінах да публічных мерапрыемстваў з мэтай забеспячэння захавання правоў, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Пакта.
Таксама цягам 180 дзён Камітэт хацеў бы атрымаць ад Беларусі інфармацыю аб мерах, прынятых для імплементацыі прынятага рашэння, і прапануе ўраду апублікаваць яго ў дзяржаўных СМІ.
Іван Чайка