Юрый Бельскі заўсёды актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычных кампаніях па назіранні за выбарамі, у 2010 годзе працаваў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.
Многім людзям у Полацку Бельскі дапамагаў бараніць свае правы ў дачыненнях з дзяржаўнымі ўстановамі. Неаднойчы судзіўся з Полацкім гарвыканкамам, адстойваючы свае правы на свабоду сходаў і на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Па факце грамадзянскай дзейнасці яго не раз адвольна затрымлівала міліцыя.
У лютым 2021 году ў доме Юрыя Бельскага прайшоў ператрус у межах крымінальнай справы паводле артыкулу 342 КК. Праваабаронцу падазравалі ў фінансаванні пратэставай дзейнасці. Міліцыянты канфіскавалі тэхніку.
Развітанне з Юрыем Бельскім працягнецца два дні ў зале рытуальных паслугаў у вёсцы Ксты Полацкага раёну: 21 чэрвеня з 18.00 да 20.00 і 22 чэрвеня з 10.00 да 12.00.
Выказваем шчырыя спачуванні сваякам і блізкім Юрыя Бельскага – цудоўнага чалавека і выдатнага праваабаронцы. Вечная памяць...