Справа лідэра незалежнага прафсаюза РЭП Васіля Бераснева перададзена ў пракуратуру
Гэта азначае тое, што цягам месяца матэрыялы крымінальнай справы паступяць у суд, а суддзя абавязаны будзе прызначыць дату пачатку працэсу. На лаве падсудных, акрамя Бераснева, будуць знаходзіцца іншыя кіраўнікі незалежных прафсаюзаў Беларусі.
Ліквідавана адзінае на Віцебшчыне грамадскае аб’яднанне літоўцаў
Віцебскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Браслаўскага раённага грамадскага аб’яднання літоўцаў «Рытас» («Ritas»), якое праіснавала 22 гады. Грамадскае аб’яднанне было зарэгістравана ў вёсцы Адымянішкі Браслаўскага раёну і мела каля 100 удзельнікаў. Дзейнасць арганізацыі была накіравана на стварэнне ўмоў для нацыянальнага самавыяўлення, захавання літоўскай мовы, гісторыі, звычаяў і традыцый літоўцаў Браслаўшчыны.
Кіраўнік віцебскага холдынгу «Marko» гатовы шыць абутак для расейскай арміі
Пра гэта Мікалай Мартынаў заявіў падчас абмеркавання ў Віцебску праектаў на 2023 год і новых праграм Саюзнай дзяржавы. Пасяджэнне камісіі Парламентскага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку прайшло ў Віцебску 13 кастрычніка. Кіраўнік холдынгу «Marko» заявіў, што гатовы забяспечыць абуткам сілавыя структуры, а таксама войска – як беларускае, так і расейскае. Як вядома, цяперашняя «частковая мабілізацыя» у Расеі прадэманстравала, што адзення і абутку для «навабранцаў» катастрафічна бракуе.