Паўтара гады зняволення – за абразу Лукашэнкі праз тэлефон
Жыхарка Наваполацка Настасся Савуляк патэлефанавала на «гарачую лінію» у міліцыю і выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі – як палічылі эксперты, «у ненарматыўнай форме». Інцыдэнт здарыўся 26-га красавіка – праз колькі дзён, як жанчына адсвяткавала сваё 37-годдзе. Суд адбыўся толькі цяпер, Настассю Савуляк прызналі вінаватай паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага Кодэксу.
Жыхар Віцебску апазыцыйны палітычны дзеяч Сяргей Каваленка правёў пікет у Варшаве
Палітык-радыкал Сяргей Каваленка 4 кастрычніка каля амбасады Літвы ў Варшаве правёў масавае мерапрыемства, дазволенае польскімі ўладамі. Падчас акцыі ён зачытаў тэкст петыцыі, у якой была дадзена характарыстыка бягучай палітыкі ўрада Літвы ў адносінах да некаторых прадстаўнікоў эмігранцкіх колаў. У выніковай частцы сваёй заявы, ад імя ЛітоўскаБелаРускага Народа, Каваленка высунуў 12 жорсткіх патрабаванняў літоўскім уладам. Тэкст петыцыі прыводзіцца ніжэй.
У Віцебскай вобласці насмерць атруцілася алкаголем 200 чалавек. Ад наркотыкаў ніхто не памёр
За восем месяцаў ахвярамі алкаголю і яго сурагатаў сталі каля двухсот жыхароў вобласці. Большую іх частку склалі людзі працаздольнага ўзросту, пераважна мужчыны, трэць з агульнай колькасці - пенсіянеры, якіх памерла з-за атручэння алкаголем у 1,5 раза больш, чым год таму. Пра смяротныя вынікі з прычыны перадазіроўкі наркотыкамі сярод жыхароў Віцебскай вобласці не паведамляецца. Парадокс заключаецца ў тым, што дзяржава затрачвае каласальныя рэсурсы на барацьбу з распаўсюджваннем і ўжываннем наркотыкаў, якія наносяць грамадству значна менш шкоды, чым продаж і ўжыванне алкаголю.
На ўраджэнца Оршы, вядомага спартоўца, блогера-мільённіка Улада Белавусава завялі справу за ўдзел у пратэстах
Пра гэта стала вядома з «пакаяннага відэа» апублікаванага ГУБАЗіКам, дзе спартовец кажа, што « удзельнічаў у пратэстах», «дзяліўся інфармацыяй з тэлеграм-каналаў» і «пакрыўдзіў сілавікоў». А сілавікі дзякуюць «неабыякавым падпісантам» за тое, што яны «злілі» ім старыя відэа хлопца, на якіх ён удзельнічае ў пратэстах у 2020 годзе. Мяркуючы па паведамленні сілавікоў, супраць Белавусава заведзеная крымінальная справа па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».