Неўзабаве суд Чыгуначнага раёну і Першамайскага раёну пераселяцца на тэрыторыю Кастрычніцкага – у будынак №17 па вуліцы Леніна. Там ужо з’явіліся шыльды, якія сведчаць пра новае месца знаходжання раённых судоў. Што будзе ў тых будынках, дзе яны знаходзяцца, падобна, апошнія дні, жыхарам Віцебску не кажуць.

Апублікавана ў Суд

Рэстарацыя з назовам у гонар колішняга польскага горада-пабраціма адчынілася ў 1986 г. Дакладней, з 1983 г. у гэтым будынку мясцілася рэстарацыя «Спутник», пазней перайменаваная паводле савецкай «пабрацімскай» завядзёнкі. Лёс гэтай установы грамадскага харчавання аказаўся незайздросны, папулярныя калісьці, у 2007 г. рэстарацыя зачынілася. А за той час, пакуль рабіліся захады па яе «ажыўленню», польскі горад Зялёна Гура парваў пабрацімскія сувязі з Віцебскам праз узброены канфлікт ва Украіне.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Наталля Хершэ – ураджэнка Воршы, але апошнія 12 гадоў яна жыве ў Швейцарыі. Жанчына адмыслова вярнулася на Радзіму на пратэсты 2020 году, каб адстойваць права Беларусі на дэмакратыю. Яе затрымалі 19 верасня 2020г і абвінавацілі паводле арт. 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

На «Клінічных» могілках, якія маюць статус закансерваваных, камунальнікі правялі прыборку і нават усталявалі шыльду з кантактамі наглядчыка. Некалькі гадоў запар перад «Дзядамі» тут займалася добраўпарадкаваннем выключна грамадскасць – неабыякавыя грамадзяне, абураныя антысанітарыяй на месцы апошняга спачыну землякоў. Бо могілкі, якія знаходзяцца далёка не на ўскраіне гораду, без належнага кантролю былі ператварыліся ў месца збору выпівохаў і асацыяльных асобаў.

Апублікавана ў Дзяржава