Гэтая акцыя для навучэнцаў установаў сярэдняй адукацыі праводзіцца ўжо трэці год запар. Такім чынам вучняў 9-11 класаў завабліваюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы МУС ці проста прыходзіць на службу ў міліцыю. «Інструменты ўплыву» ужо традыцыйныя: маладым людзям даюць патрымаць у руках зброю і апрануць экіпіроўку АМАП, паглядзець на дрэсіраваных службавых сабак і на практыкаванні байцоў спецназу.

На Віцебшчыне пашыраецца практыка, калі асобаў, што стаяць на ўліку ў крымінальна -выканаўчай інспекцыі, прыцягваюць да бясплатнай працы. У Шумілінскім РАУС гэта назвалі «выхаваўчым мерапрыемствам» на тэму «Работа и труд всё перетрут», да ўдзелу ў якім прыцягнулі адмысловы кантынгент. З кропкі гледжання заканадаўства аб працы, тут не ўсё гладка.

11 кастрычніка Вярхоўны суд разбіраў касацыйную скаргу наваполацкага актывіста. Паводле рашэння судовай калегіі, у прысуд Віцебскага абласнога суда ўнеслі тры папраўкі – што да нумарацыі і кваліфікацыі артыкулаў, згаданых у апісальна-матывіровачнай і рэзалютыўнай частках выраку. Сам вырак – 7 з паловай гадоў пазбаўлення волі і грашовыя выплаты – пакінуты без зменаў.

Рашэнне «О тарифах на услуги воспитательно-оздоровительных, спортивно-оздоровительных лагерей» размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, было падпісаны Аляксандрам Субоціным 19 верасня і днямі апублікавана. Па сутнасці, асноўная адрозненне новай інструкцыі ад ранейшай, заключаецца ва ўвядзенні азначэння «летнік з дзённым знаходжаннем дзяцей» і, адпаведна, разліку тарыфаў на паслугі такіх летнікаў у залежнасці ад колькасці дзён знаходжання. Юрыст звяртае ўвагу на яшчэ адну важную акалічнасць.

Сёлета ў сакавіку Следчы камітэт пачаў «спецвытворчасць» супраць глыбоцкай пенсіянеркі Людмілы Барэйкі. На той час жанчына ўжо з'ехала з радзімы пад пагрозай крымінальнага пераследу. 8 траўня суд Глыбоцкага раёна прысудзіў Людміле Барэйка 2 гады зняволення паводле артыкула 188 КК (Паклёп). 9 кастрычніка прэзідыюм Віцебскага абласнога суда «вызваліў» спадарыню Людмілу і зняў судзімасць.

Мы ведаем толькі тую інфармацыю пра судовыя працэсы, якая базуецца на дадзеных з адкрытых крыніц. Але вядома, што шмат якія суды за «распаўсюд экстрэмізму» праходзяць па-за раскладам. Людзей затрымліваюць і судзяць цягам 72 гадзін, не ўносячы гэтыя звесткі ў расклады працы судоў на сайце электроннага судаводства.

Падчас суботніка 12 кастрычніка тут высадзілі 200 туй і алею са срабрыстых клёнаў. Высадка дрэваў у Парку 1000-годдзя Віцебска – гэтаксама 200 туй – праходзіла і летась. Пасадкі за Лядовым палацам праводзяцца ў сярэднім двойчы за год, але расліннасць упарта не жадае прыжывацца, а гарадскія ўлады не збіраюцца высветліць прычыны, чаму так адбываецца. Проста зноў і зноў паказальна бяруць удзел у суботніках.

Канструкцыю вышынёй 69 метраў ужо пачалі збіраць, а ў трэцяй дэкадзе кастрычніка яго ўсталююць на двухметровы пастамент. Пазней пачнецца афармленне «Плошчы герба і сцяга» - новага аб'екта гарадской інфраструктуры, пра кошт якога фіцяблянам так нічога не паведамляюць. А ён далёка не малы.

У Віцебскім аграрна-тэхнічным каледжы сёлета сфармавалі адмысловую групу, дзе навучэнцаў будуць рыхтаваць адразу па трох спецыяльнасцях: «гароднінавод», «кантралёр-касір» і «вытворца паўфабрыкатаў з мяса птушкі». Апошнія дзве спецыяльнасці ў навучальнай установе – не навіна, а вось навучанне на гароднінаводаў арганізвалі адмыслова дзеля патрэбаў цяплічнага камбіната камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Рудакова».

Паводле абнаўлення ад 11 кастрычніка, гэты спіс папоўніўся на 30 пунктаў – столькі разоў суды прымалі рашэнне аб прызнанні кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Суды Віцебскай вобласці ў перыяд з 4 па 10 кастрычніка прынялі 8 такіх рашэнняў.