У пастанове суддзяў абласнога суда гаворыцца: «Приговор суда Глубокского района от 8 мая 2024 г. в отношении Борейко Людмилы Михайловны изменить. Освободить Борейко Л.М. от отбывания назначенного наказания в виде 2 лет лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима на основании абз.5 ст. 1 Закона Республики Беларусь от 07.12.2022 № 220-3 «Об амнистии в связи с Днем народного единства», со снятием судимости. В остальной части приговор оставить в силе».
24 траўня 2024 года жанчыну ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У сакавіку 2020 года Людміла Барэйка дала інтэрв'ю блогеру Сяргею Ціханоўскаму, які завітаў тады ў Глыбокае. У гутарцы з ім яна прыгадала казку Карнея Чукоўскага «Тараканішча» пра таракана, які ўсіх трымаў у страху. Але высветлілася, што яго можна проста расціснуць. Гэта відэа на канале «Краіна для жыцця» паглядзелі амаль 1,6 млн чалавек. «Стоп таракан!» стаў лозунгам палітычнай кампаніі Ціханоўскага. Ён заклікаў прыходзіць на пікеты з тапкамі – знакам гатоўнасці «прышлёпнуць таракана».
У траўні 2020 года за гэта інтэрв'ю жанчына атрымала штраф у 270 рублёў — за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП. З пункту гледжання міліцыі, яна ажыццявіла «пікетаванне шляхам публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў і асабістага стаўлення да дзеючай улады ў рэжыме анлайн».
Раман Шчэрба