Замест згарэлага гандлёвага цэнтра “Беларусь” будзе новы цэнтр – забаўляльны
У будынку былога гандлёвага цэнтра пасля рэканструкцыі хочуць зрабіць дзве кіназалы, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фуд-корты, элітную гасцінічную залу і СПА-цэнтр. Гэта пацвердзіў галоўны архітэктар Віцебска Андрэй Макееў. Запатрабаванасць гэтых аб’ектаў выклікае сумневы. І – нічога не вядома пра вынікі расследавання прычынаў пажару ў “Беларусі”, які адбыўся 13 снежня мінулага года.
Дзівосы са стэлай для Оршы працягваюцца
Нагадаем: сёлета 30 сакавіка дзяржаўныя СМІ абвясцілі, што Оршу ( і Баранавічы) вылучылі на прысваенне ганаровага звання «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Званне дагэтуль не надалі, а памяны знак -стэлу – з гэтай нагоды ўжо ствараюць. Ды як!
10 кастрычніка — Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
Пасля Другой сусветнай вайны сусветная супольнасць пераасэнсавала каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця і дэкларавала права на жыццё кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу. У 1971 годзе Рэзалюцыя ААН стала першым крокам да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання. Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў.
Пайшла на падвышэнне суддзя Кацярына Мажэйка, якая судзіла Дзмітрыя Казлова -блогера Шэрага Ката
Кацярына Мажэйка працавала суддзёй у судзе Оршы і Аршанскага раёна. Згодна з апошнім указам Аляксандра Лукашэнкі “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў” №357 ад 6 кастрычніка 2025 года яе прызначылі суддзёй у Віцебскі абласны суд.
Кандыдат гістарычных навук з Віцебска: “Великодержавность заложена у поляков генетически”
Гарадская газета “Віцьбічы” надрукавала інтэрв’ю з кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Косавым. Інтэрв’ю тычыцца стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю. Аляксандр Косаў у сваіх выказваннях зневажае палякаў і кіраўніцтва суседняй краіны, у што да ўласнай дзяржавы, то ўпарта выкарыстоўвае тэрмін “Западная Белоруссия”.
"Экстрэмісцкай" абвясцілі старонку ў Facebook полацкага актывіста Яўгена Вільскага
Адпаведнае рашэнне прыняў 7 кастрычніка суд Полацка і Полацкага раёна. У той самы дзень той самы суд прызнаў "экстрэмісцкімі" яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў: Telegram-канал "Врачи за правду и справедливость"; YouTube-канал "Врачи за правду и справедливость"; старонку ў Facebook з назвай "Врачи за правду и справедливость".
У міждзяржаўную базу вышуку Беларусі і Расіі ўключылі навукоўца Віктара Якубава і шматдзетную маці Ганну Куліеву
“Медыязона” апублікавала абноўленую вышуковую базу. У ёй з’явіліся імёны і прозвішчы двух жыхароў Віцебшчыны – шматдзетнай маці Ганны Куліевай і былога выкладчыка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктара Якубава, кандыдата гістарычных навук. Абодва некалькі год таму былі вымушаны пакінуць Беларусь.
У Віцебскім абласным судзе будуць судзіць удзельнікаў ініцыятывы “Честные люди”
Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да чацвярых «удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання». Суд будзе завочным – у парадку так званай “спецвытворчасці”, бо абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Але пракуратура падкрэслівае, што ў дачыненні да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
У Оршы аб'явілі конкурс на стварэнне праекта памятнага знака ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Але ёсць пытанні!
На тое, каб падаць заяўку, у ахвотных узяць удзел у конкурсе ёсць усяго два з паловай тыдні. А вось пажаданняў да аўтараў ад мясцовых уладаў – цэлы спіс. Ёсць і пытанне з фінансаваннем, бо пакуль аршанцам агучылі вельмі невялікую суму за гэты памятны знак – усяго 35 тысяч рублёў. І яшчэ адно пытанне: гэта будзе помнік ліквідатару ці працаўніку пажарнай службы. Разбіраемся ў дэталях.
У былым віцебскім райаддзеле міліцыі адкрыюць пякарню
Знайшоўся інвестар, які за 3,3 мільёна рублёў выкупіў комплекс гістарычных будынкаў на вуліцы Суворава, дзе раней мясціўся РАУС Кастрычніцкага раёна. Для міліцыянтаў збудавалі новы гмах, а памяшканні агульнай плошчай 2298 м.кв., у тым ліку адміністрацыйны корпус плошчай 1359,7 м.кв., спачатку прапанавалі браць у арэнду, а потым выставілі на продаж. Год таму будынкі знайшлі новага гаспадара, і ў адным з іх ужо вядзецца рэканструкцыя.