Інфармацыя пра гэта 28 студзеня з'явілася на сайце МУС. У якасці асобаў, датычных да дзейнасці фармавання, згадваюцца дзве асобы: ураджэнка пасёлка Варапаева Пастаўскага раёну Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, жыхарка Мінска, у якой дачка і зяць - палітычныя зняволеныя. Стваральніцы «Лукашолак» ужо некалькі год знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Віцебску ўшанаваць памяць бязвінна закатаваных людзей зноў сабраліся каля сімвалічнага камня з надпісам «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязьняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Гэты камень з'явіўся ў тым раёне, дзе існавала гета, у далёкім 1993 годзе. Помніка няма і дагэтуль.

Перад выбарамі агітаваць мясцовых жыхароў за Лукашэнку «выпусілі» старых знаёмых – чацвярых міліцыянтаў-адстаўнікоў, да якіх перыядычна звяртаюцца па ідэалагічна- вывераныя каментары. Праўда, часам бывае вельмі смешна чытаць, калі не абазнаныя людзі каментуюць тое, у чым анічога не разумеюць. Аднак рэдакцыю расонскай раённай газеты гэта не бянтэжыць: там зноўку далі слова адстаўным сілавікам, гэтым разам гучна назваўшы суразмоўцаў «клубам афіцэраў».

Тэма стала спекулятыўнай: улады вяртаюцца да яе перыядычна, спрабуючы пераканаць жыхароў рэгіёна ў тым што «іх пажаданні пачутыя». Сапраўды, прапановы пабудаваць у абласным цэнтры аквапарк гучаць ужо не адно дзесяцігоддзе. І не адно дзесяцігоддзе розныя кіраўнікі горада і вобласці абяцаюц віцяблянам то проста «аквапарк» то цэлы «акватэрмальны комплекс».

«Кобыляки. Расстреляны в Орше» - гэта групы, дзе выкладалася гісторыя даследаванняў сталінскіх рэпрэсій у рэгіёне. Матэрыялаў на іншыя тэмы там практычна няма. Назва, агульная для ўсіх груп, тлумачыцца проста: адно з месцаў пад Оршай, дзе ў гады сталінізму расстрэльвалі бязвінных савецкіх грамадзян, называецца Кабыляцкая гара.

Пад увагу сілавікоў 38-гадовы Аляксандр Рандарэнка трапіў пасля таго, як яго з сябрам «развялі на шчырасць» у відэа-чаце «Размовы з Палычам». Сёлета ў красавіку Аляксандр Рандарэнка і яго сябар Дзяніс Саўчанка спярша былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «прапаганду нацызму» (ч. 1 арт. 19.10 КоАП). Саўчанка пасля «сутак» выйшаў на волю, Рандарэнка – не. З красавіка па чэрвень у судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйных справах яго судзілі мінімум 5 разоў.

Назва "Польша закрывает границу для беларусов" – відавочная спроба завабіць гледачоў няіснай сенсацыяй. Між тым у чарговым відэаопусе віцебскага ідэолага Святаслава Міхайлава пра закрыццё мяжы для беларусаў няма ні слова – бо гэта няпраўда. Вартым дапаўненнем дя свайго спіча ідэолаг палічыў дэманстрацыю кукіша, або прасцей – фігі.

Панядзелак, 20 Студзень 2025

Пагрозы перад "святам" 26 студзеня

Падчас выбарчай кампаніі жыхарам Віцебска пагражаюць пакараннямі па 14 артыкулах Крымінальнага Кодэкса і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.Гэты пералік агучыў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Максім Марчанка. І паводле згаданых артыкулаў можна зрабіць выснову, чаго найбольш апасаецца міліцыя падчас галасавання на выбарах прэзідэнта.

Фільм, прагляд якога пройдзе па ўсёй Беларусі, называецца "Птица Феникс Алексея Талая". Паводле афіцыйных анонсаў, 26-хвілінная стужка «Беларусьфильм» прысвечана таму, як галоўны герой «несмотря на отсутствие обеих рук и ног, состоялся как профессионал, общественный деятель, прекрасный семьянин». Дарэчы, дастаткова аб'ектыўна у фільме паказана, пры якіх акалічнасцях з Аляксеем Талаем адбылася трагедыя. Звычайна ў СМІ на гэтую тэму абыходзяцца агульнымі фразамі, кшталту «будучи подростком, он подорвался на мине, находясь в гостях у дедушки».

З прапановай набыць дадатковыя скрыні для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЦВК звярнулася абласная выбарчая камісія. Такую неабходнасць абгрунтавалі тым, што ў вобласці шмат аддаленых вёсак, з якіх цяжка дабрацца да найбліжэйшага ўчастка. ЦВК пагадзілася з такімі аргументамі. Аднак падчас выбараў у лютым мінулага года скрыняў нібыта хапала Няўжо менш чым за год так істотна ўзрасла колькасць аддаленых вёсак?