15.10.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чарговае выданне Вацлава Ластоўскага прызнанае "экстрэмісцкім" — у Мінінфарме Беларусі не змаглі напісаць ягонае прозвішча без памылкі

Суд Баранавічскага раёну і Баранавічаў 14 кастрычніка прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" "Выбраныя творы" Вацлава Ластоўскага ("Беларускi кнiгазбор", 1997, 512 старонак). Адзначым, што супрацоўнікі Мінінфарма не змаглі напісаць прозвішча Вацлава без памылкі — у іх спісе ён "Ластоускі".

Сваякі беларусаў, якія пакінулі краіну, атрымліваюць лісты з прапановай звярнуцца ў Камісію па вяртанні

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Суды, задержания. Гродно и область". 

У лістах гаворыцца, што чалавек павінен назваць прычыну ад'езду, паведаміць аб правапарушэннях, а ў выпадку здзяйснення злачынстваў — выказаць раскаянне, публічна папрасіць прабачэння і пакрыць шкоду.

За каментары затрымалі кіроўцу з Бабруйску

На "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што абражаў сілавікоў у каментарах Telegram-чата "Карнікі Беларусі".

Крыніца: Ужо другое выданне твораў Вацлава Ластоўскага прызналі "экстрэмісцкім": хроніка пераследу 15 кастрычніка