Пятніца, 11 Кастрычнік 2024

За апошні тыдзень суды Віцебшчыны істотна «пашчыравалі» над папаўненнем Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле абнаўлення ад 11 кастрычніка, гэты спіс папоўніўся на 30 пунктаў – столькі разоў суды прымалі рашэнне аб прызнанні кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Суды Віцебскай вобласці ў перыяд з 4 па 10 кастрычніка прынялі 8 такіх рашэнняў.

4 кастрычніка

- суд Браслаўскага раёна прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкімі» групу «Беларуская мова – Белорусский язык» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і групу «Беларуская служба Польскага радыё» у сацыяльнай сетцы «Facebook»;

- суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў «экстрэмісцкім Telegram-канал пад назвай «Кропка».

7 кастрычніка

- суд г. Наваполацка пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай» групу «Беларускi мiлiтарыст» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

8 кастрычніка

-суд Чашніцкага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» групу «Свабода АRT ǀ Беларусь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

9 кастрычніка

- той самы суд Чашніцкага раёна пастанавіў, што «экстрэмісцкімі» з'яўляюцца супольнасці «Реальная Беларусь» і «Я-ПАТРЫЕТ» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

10 кастрычніка

- суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт Telegram- канала «Vtb.nardep.onlinе».

Марыя Вішнякова