Латвійскія мытнікі ўпусцілі ў Беларусь расіяніна, які меў у багажы 440 камп'ютарных працэсараў Baikal T1 на ўвоз якіх накладзены санкцыі
Да сакавіка 2022 года працэсары "Байкал" выпускала тайваньская кампанія TSMC. Пасля пачатку вайны замежныя кампаніі, якія выпускаюць па заказах Расіі працэсары, з-за міжнародных санкцый адмовіліся выконваць гэтыя замовы і адгружаць ужо вырабленыя чыпы, бо гэтыя прылады маюць падвойнае прызначэнне і выкарыстоўваюцца для выраба кампанентаў высокадакладнай зброі.
Віцебшчына «перазагружае адносіны» са Смаленскай вобласцю
З ініцыятывы старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна, Віцебская вобласць наладжвае цесныя стасункі з памежнымі расейскімі рэгіёнамі. Ужо існуе праграма супрацоўніцтва з Пскоўскай вобласцю, якая распачалася ў 2022г., цяпер віцебскія ўлады накіраваліся на Смаленшчыну, каб «знайсці новы патэнцыял развіцця» ў міждзяржаўных стасунках. У аблвыканкаме ўжо склалі план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Віцебскай і Смаленскай абласцей на 2023-25гг, і мясцовыя ўлады гатовыя ініцыяваць разгляд і зацвярджэнне супольных фарматаў працы.