“Пра негатыўны ўплыў на грамадства” на Лепельшчыне
Як піша сайт лепельскай раёнкі lepel-kraj.by, на пасяджэнні так званай Рады грамадскага пункта аховы правапарадку, былі праведзеныя прафілактычныя гутаркі з 10 грамадзянамі, якія, паводле ўладаў, парушалі закон і стваралі негатыўны ўплыў на грамадства.
Па даносе памежніка мужчыну арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмізм»
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Алена Віхаценка пакарала Аляксандра Баля арыштам тэрмінам на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках. Адміністрацыйная справа пачалася з таго, што ў аператыўна-дзяжурную службу Гарадоцкага РАУС паступіла паведамленне супрацоўніка памежнага паста ў г. п. Езярышча, які пры аглядзе тэлефона Баля знайшоў у ім падпіскі на каналы, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх.
Глыбачане сталі менш давяраць уладам і звяртацца да іх
Пра змяншэнне колькасці зваротаў грамадзян да ўладаў распавёў старшыня так званай Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка па выніках прыёму грамадзян у Глыбокім.