Уладальніцу кветкавага бізнесу Таццяну Кандрацкую аштрафавалі на 4,4 тысяч рублёў за рэпосты і «пікетаванне»
У сацыяльных сетках ураджэнкі Вушаччыны міліцыянты заўважылі выявы сцяга Украіны і іншыя малюнкі на тэму расейскага вайсковага нападу, а таксама рэпосты з інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Суддзя суду Полацка і Полацкага раёна Яніна Мацулевіч аштрафавала жанчыну агулам на 120 базавых велічынь, што складае 4 440 рублёў, паводле двух артыкулаў: 24.23 КаАП («незаконнае пікетаванне», штраф 3330 рублёў, або 90 базавых велічынь) і 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі).
Што з ВІЧ-інфекцыяй у Віцебскай вобласці. Людзі працягваюць паміраць
Па дадзеных эпідэміёлагаў на 1 траўня ў рэгіёне афіцыйна зарэгістравана 1867 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, а 1406 чалавек, якія жывуць з ВІЧ (1359 чалавек на 01.05.2022). За студзень - красавік 2023 года памерла 10 чалавек, з іх у чацвёркай стадыі ВІЧ-інфекцыі - 9.
“Народныя абраннікі» з Палаты прадстаўнікоў накінуліся на «Захад, які жыве за кошт рабавання»
Прадстаўнікам Віцебшчыны Іне Крачак і Уладзіміру Андрэйчанку далі слова рэспубліканскія і абласныя дзяржСМІ. Дэпутатка і Старшыня Палаты прадстаўнікоў у адкрытую агучваюць ідэалагічны пасыл, які дагэтуль выкарыстоўваўся толькі ў якасці паўнамёкаў: абодва абвінавацілі Захад у «спонсарстве фашызму» і абвясцілі, што цяперашняя вайна, развязаная Расеяй ва Украіне, – гэта працяг супрацьстаяння былога СССР і «групоўкі заходнееўрапейскіх дзяржаў».