Асуджанага журналіста Анджэя Пачобута этапавалі ў Наваполацкую ПК-1
8 лютага ў абласным судзе Гродна журналіст і адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў Беларусі быў асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 Крымінальнага кодэкса («распальванне варожасці ці варажнечы»).
Суд арыштаваў прадпрымальніка за падпіску на відэахостынг "NEXTA"
Суддзя суда Расонскага раёна Рада Дамініч 6 чэрвеня пастанавіла арыштаваць на 7 сутак генеральнага дырэктара ТАА Алега Несцяровіча. Прычынай пазбаўлення волі «правапарушальніка» стала тое, што ён быў падпісаны на відэахостынг "NEXTA", унесены ўладамі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Новую ідэалагічную структуру стварылі ў РУП «Віцебскэнерга»
На прадпрыемстве стварылі Моладзевую раду. Няйнакш гэта спроба «пазмагацца за моладзь», пра што перыядычна згадваюць прадстаўнікі ўладаў, калі скардзяцца на «заходні ўплыў», «дэструктыўныя інтэрнэт-рэсурсы» і гэтак далей. За апошнія месяцы «Віцебскэнерга» страціла больш за сотню адмыслоўцаў, як у Віцебску, так і ў рэгіёнах. Людзі былі звольненыя пасля судоў па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах – 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі). Страціўшы вытворчыя кадры, на прадпрыемстве вырашылі заняцца прэвентыўным выхаваннем моладзі – перацягнуць яе на бок прыхільнікаў дзейнай улады.
Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава, таксама прызналі палітычнай зняволенай
Жанчыну затрымалі 6 чэрвеня, на той час яе муж ужо 4 месяцы знаходзіўся ў віцебскім СІЗА-2. Пасля таго, як туды змясцілі і Таццяну Пыцько, іх аднагадовую дачку забралі пад апеку дзяржавы ў дзіцячы шпіталь, неузабаве яе маюць перавесці ў Дом дзіцяці. Сваякі Таццяны Пыцько збіраюць дакументы дзеля афармлення апякунства над малой. Тым часам стала вядома, што жонку палітзняволенага відэааператара-фрылансера вінавацяць за дапамогу мужу: супраць Вячаслава Лазарава распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.