Прадстаўнікі грамадскасці не знайшлі парушэнняў у калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень Віктар Бабарыка
Чатыры члены Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным Упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 1 чэрвеня наваполацкую папраўчую калонію № 1», у якой утрымліваецца больш за 100 палітвязняў. Пасля завяршэння праверкі калоніі старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку аб тым, што ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення, а таксама тое, што падчас кантролю ўдзельнікі не выявілі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў асуджаных.
Для барацьбы з растучай нарказалежнасцю ў моладзевым асяроддзі ў Віцебску адкрыта «Антынаркатычная пляцоўка»
Згодна са статыстыкай, у 2022 годзе ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў праваахоўнікі Віцебскай вобласці выявілі 408 злачынстваў, 180 з іх былі ўчынены з мэтай збыту. У тым жа годзе судамі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, былі асуджаныя 236 жыхароў вобласці. Аналіз правапрымяняльнай практыкі паказаў, што праблему з распаўсюджваннем і ўжываннем наркотыкаў немагчыма вырашыць узмацненнем жорсткасці пакарання за падобныя злачынствы. Для гэтага патрэбная доўгатэрміновая стратэгія.
За пікет і “экстрэмізм” суд пакараў арыштам віцебскага інжынера
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебску Міхаіл Юрчанка 17 траўня пастанавіў арыштаваць на 15 сутак інжынера Аляксея Касабуцкага за правядзенне віртуальнага пікету ў сацыяльных сетках і за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У якасці абаронцы ў судзе прысутнічаў адвакат Дзяніс Ястраб, які не змог абараніць канстытуцыйныя правы свайго кліента на свабоду мірных сходаў і распаўсюд інфармацыі.