Падлеткаў з Полаччыны на 10 дзён «забралі ў войска». Дзеля выхавання патрыятызму
Выхаванцы вайскова -патрыятычных клубаў «Сокал»( Наваполацк) і «Рубеж» (Полацк) 10 дзён правялі ў адмысловым летніку на базе в/ч 5530. І гэта былі «умовы, максімальна набліжаныя да вайсковай службы», піша наваполацкая «Новая газета», называючы падлеткаў «юнымі патрыётамі». Выданне культывую папулярную сёння ідэалагічную падмену паняццяў: за «патрыятызм» выдаецца ўдзел у занятках па абыходжанні са зброяй і фізічнай падрыхтоўцы. Хаця да сапраўднай любові да Радзімы ўсё гэта мае вельмі ўскоснае дачыненне.
Глыбоцкі суд пакараў 15-цю суткамі беспрацоўнага за публікацыі з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам
Глыбоцкі суд у асобе суддзі Андрэя Тарасевіча 13 чэрвеня прысудзіў 15 сутак арышту беспрацоўнаму Андрэю Гутару. Яго судзілі паводле двух артыкулаў - частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) і частцы 1 артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).
Віцебскія ўлады рыхтуюць чарговую працэдуру прызначэння “дэпутатаў”
Па сцэнары ўладаў гэта павінна адбыцца пад час, так званага, «адзінага дня галасавання», ужо прызначанага на 25 лютага 2024 года.