Абодва блогеры вядомыя тым, што крытыкуюць жыццё ў Латвіі. Раман Самуль у сваім відэаблогу любіць распавядаць, як меў бізнес “з абаротам у мільён еўра штомесяц”, але ўсё страціў у ковідныя часы. Дарэчы, тады ён актыўна выступаў супраць антыэпідэміялагічных абмежаванняў, прышчэпак і нашэння масак у грамадскіх месцах. Яго пазіцыю не падтрымалі, і ён вырашыў з’ехаць з Латвіі. Купіў закінутую хату без выгодаў у Валожынскім раёне і стаў героем для беларускай дзяржаўнай прэсы. Галоўным чынам праз тое, што ахвотна выказваў незадавальненне сваім ранейшым жыццём у суседняй краіне.
Тое самае ён паўтараў і падчас “круглага стала”: маўляў, Латвія – бедная краіна, якая дрэнна апякуецца сваімі грамадзянамі, і не заахвочвае іх паездкі ў Беларусь, бо людзі там убачаць, як можна жыць добра.
Гэтую ж рыторыку падтрымаў і адыёзны блогер Максометр, вядомы прыхільнік «мужчынскага руху», галоўныя каштоўнасці якога – гэта патрыярхат і “правільныя” адносіны з жанчынамі. Пра гэта ён шмат разважае ў сваім відэаблогу, але не забываецца і кінуць камень у бок дзяржавы, дзе ён нарадзіўся. Зараз ён таксама купіў хату без выгодаў на Віцебшчыне і ўжо паспеў атрымаць беларускі пашпарт.
Паводле арганізатараў “круглага стала”, іх запрашэнні да ўдзелу ў “канструктыўным дыялогу” пра будучыню беларуска-латвійскіх стасункаў былі фактысна праігнараваныя палітычнымі сіламі Латвіі. Таму давялося “агітаваць” саміх сябе, распавядаючы адно аднаму пра тое, што Беларусь адкрытая для добрасуседскіх стасункаў, а Латвія, дзе жыццё адрозніваецца ад беларускага толькі ў горшы бок, пазбягае сяброўства.
Усе гэтыя пасыла транслюе сваім чытачам абласная газета “Витебские вести”, якая размясціла на сваіх старонках ужо другі рэпартаж пра мерапрыемствы ў Полацкім дзяржуніверсітэце.
Алег Кунін
Серада, 30 Верасень 2026
Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў
У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі ўжо другое мерапрыемства на працягу гэтага месяца, дзе крытыкавалі суседнюю дзяржаву за “недружалюбнае” стаўленне да Беларусі. Да ўдзелу ў “круглым стале” «Беларусь – Латвия» прыцягнулі выкладчыкаў ВНУ, а таксама двух блогераў, якія нядаўна пераехалі з Латвіі – Рамана Самуля і Максометра.
Апублікавана ў
Дзяржава