Нядзеля, 02 Лістапад 2025
Барыс Хамайда працягвае традыцыю
Ужо не адно дзесяцігоддзе на Дзяды найстарэйшы віцебскі апазіцыянер адведвае могілкі сяброў – прадстаўнікоў дэмакратычнага руху Віцебска. Не забывае адведаць і месца масавых сталінскіх расстрэлаў каля вёскі Паляі, што ў Віцебскім раёне. У розныя гады памінальныя імпрэзы праходзілі па-рознаму: бывалі такімі масавымі, што даводзілася замаўляць аўтобус, каб змясціць усіх ахвотных, а бывалі і такія, як сёлета – калі да Барыса Хамайды далучаліся ўсяго 1-2 чалавекі.
Апублікавана ў
Рознае
Субота, 01 Лістапад 2025
Тэрміны “гараць”. Аднаго суботніка было мала
У Оршы “гараць” тэрміны адкрыцця Парка працоўнай славы і стэлы ў ім – гэты памятны знак павінны сімвалізаваць наданне населенаму пункту звання “Горад працоўнай славы 1941-1945”. Адкрыццё анансавана на 7 лістапада, а працы яшчэ, як той казаў, - “конь не валяўся”.
Апублікавана ў
Рознае