Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі таксама чацвёртая частка ад колькасці пенсіянераў вымушана працуе. І ні для каго не сакрэт, што часта пажылыя людзі вымушаны на гэта пайсці, каб падтрымаць сваіх дзяцей з нізкімі заробкамі.
А вось што да сацыяльнай падтрымкі, то дастаткова прааналізаваць наступныя лічбы: мінімальная пенсія складае
у Беларусі – каля €165
у Літве – каля € 575–600
у Латвіі- каля € 256
у Эстоніі - каля € 414.
Усе гэтыя звесткі лёгка знайсці ў інтэрнэце. Аднак Любоў Шляйко лічыць сваіх чытачоў абсалютна недалёкімі людзьмі, якія проста на слова павераць прапагандзе з “раёнкі”.
Да гэтага метаду прапагандыстка звртаецца ўжо не першы раз. Прыкладам, нядаўна яна спрабавала ўразіць землякоў тым, што жыхароў Еўразвязу нібыта чакаюць заўсёдная смага і антысанітарыя, бо там бракуе вады. Яшчэ раней - шкадавала жыхароў Літвы, якія жывуць у нішчымніцы. Толькі “забыла” прыгадаць, што ўзровень “абсалютнай беднасці” у Літве – гэта прыбытак, меншы за 446 €/месяц, тым часам як заробкі ў яе родным раёне да гэтай лічбы, бывае, і блізка не дацягваюць.
Валянціна Рог
Серада, 28 Кастрычнік 2026
Прапагандыстка з Гарадка зноў прыцягнула за вушы статыстыку, каб зняславіць прыбалтыйскія краіны
Гэтым разам мішэнню Любові Шляйко, супрацоўніцы газеты “Гарадоцкі веснік”, сталі пенсіянеры з Эстоніі, Латвіі і Літвы. Маўляў, ім даводзіцца працаваць, каб мець сродкі “на задавальненне базавых патрэбаў”. І таму, паводле аўтаркі праекта «Анализируя факты», чацвёртая частка пенсіянераў у прыбалтыйскіх краінах вымушана працаваць. А ўсё праз дэмаграфічны спад і недастатковую сацыяльную падтрымку”. Чамусці прапагандыстка з гарадоцкай “раёнкі” забыла правесці самае простае параўнанне з Беларуссю для сваіх чытачоў.
Апублікавана ў
Рознае