Мужчына не кідаў сцяг пад ногі, не таптаўся па ім, не рваў на часткі, як адзін вядомы беларускі палітычны персанаж... Аднак падчас спробаў вярнуць сімвал у першапачатковае становішча “полотнище флага неоднократно касалось асфальтированной поверхности земли”, піша віцебская абласная газета. Гэта і было расцэнена як здзек з дзяржаўных сімвалаў, хоць мужчына і не рабіў гэта свядома.
У судзе сваю віну ён прызнаў і пакаяўся, але ўсё адно быў пакараны. Яго асудзілі да двух гадоў выпраўленчых прац з адлічэннем у дзяржаўны бюджэт 15% заробку (але, паводле заканадаўства, не менш адной базавай велічыні штомесяц). Таксама суд накіраваў яго на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Ці мала яшчэ якія ўчынкі можа здзейсніць чалавек "пад градусам", не вельмі цямячы, што ён робіць. Але менавіта пра гэты газета "Витебские вести" вырашыла распавесці сваім чытачам.
Андрэй Гаўрылаў
Чацвер, 01 Кастрычнік 2026
Жыхара Віцебска пакаралі за здзек з дзяржаўных сімвалаў. У чым уласна быў "здзек"?
Інцыдэнт адбыўся яшчэ ўлетку, калі па ўсім горадзе вывесілі дзяржаўныя сцягі да 3 ліпеня – афіцыйнага Дня незалежнасці. Нецвярозы мужчына схапіўся за тканіну, і, пацягнуўшы яе, зламаў дрэўка сцяга, прымацаванага каля адной з гарадскіх крам. Відавочна не чакаўшы такога эфекту, віцяблянін разгубіўся, паспрабаваў прыладкаваць зламаны сцяг на месца, а калі гэта не атрымалася, перадаў яго супрацоўніку крамы...
Апублікавана ў
Рознае