Летась органы пракуратуры Віцебшчыны накіравалі ў суды 169 заяў пра “экстрэмізм у інтэрнэце”
Варта разумець, што ў адной заяве можа быць указана некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, па якіх прымаецца рашэнне. Таму колькасць рэсурсаў, прызнаных “экстрэмісцкімі”, большая за гэтую лічбу.
Штатны віцебскі прапагандыст ускінуўся супраць выставы рэчаў былых палітвязняў
Сумнавядомы Святаслаў Міхайлаў, былы галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, а цяпер загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты «Витебские вести» выступіў з чарговай хлуснёй. на Youtube-канале “Вести не молчат” з’явіўся відэаролік “Новый змагарский музей”, дзе вядзецца пра выставу «Кропка ўваходу – 123», якая адкрылася 20 студзеня ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі.
У Віцебску ўшанаванне памяці ахвяр Халакосту сумясцілі з адзначэннем угодкаў зняцця ленінградскай блакады
Гэта адбылося ўпершыню: ніколі раней у абласным цэнтры ў гэты дзень не згадвалі блакадны Ленінград, а мітынгі з ускладаннем кветак праводзілі каля памятнага камня на былой тэрыторыі віцебскага гета. На гэтым камні ў 1993 годзе быў выбіты надпіс: «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Але за 33 гады ніякага памятнага знака тут так і не з’явілася. Мусіць, каб не прыцягваць увагу грамадскасці да гэтага ганебнага факта, сёлета мітынг перанеслі ў парк імя М.Шмырова і правялі яго каля помніка “Дзецям вайны”.
Кошт арыштаванай кватэры наваполацкага актывіста Яўгена Вільскага знізілі на 40%. Ніхто не купляе
На сайце “Белюробеспечение” апублікавалі новы кошт трохпакаёвай кватэры Яўгена Вільскага, які быў вымушаны пакінуць Беларусь. Калі яе справавалі прадацб упершыню, то на гандлёвай пляцоўцы па правядзенні аукцыёнаў быў выстаўлены кошт 141 710 рублёў. Пасля двух марных аукцыёнаў абвешчаны трэці, які мае адбыцца 2-га лютага. Кошт лота складае ўжо 85 026 рублёў.
Telegram журналіста Змітра Казакевіча стаў мішэнню для сілавікоў
Заўважыўшы 22 студзеня дзіўную актыўнасць у сваім Telegram-акаўнце, журналіст апублікаваў у Facebook папярэджанне для сваіх сяброў: “Пачысціце, калі ласка, перапіскі са мной і на гэты акаўнт не пішыце нічога важнага і сакрэтнага”. Выявілася, што мела месца спроба фішынгу, і ўжо не першая ў дачыненні да Змітра Казакевіча.
Віцебскі абласны суд вынес завочныя прысуды стваральнікам і ўдзельнікам ініцыятывы «Честные люди»
22 студзеня ў Віцебскім абласным судзе прагучалі выракі Алене Жываглод, Зарыне Сарокінай, Алегу Давыдчыку і Цімафею Малахоўскаму. Ім прысудзілі ад 8 да 10 год зняволення і велізарныя штрафы. Судовы працэс доўжыўся 2 з паловай месяцы – з 5 лістапада 2025г.
TikTok – акаўнт Вольгі Карач прызнаны “экстрэмісцкім”
Адпаведнае рашэнне 19 студзеня прыняў суд Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 21 студзеня гэты інтэрнэт-рэсурс уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска – супраць кінатворчасці
Суды Віцебска зноў папоўнілі “экстрэмісцкі” спіс Мінінфарма. 19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна прызнаў экстрэмісцкай інтэрнэт-сайт кінафестываля “Паўночнае ззянне” northernlightsff.com і старонку ў Facebook яго заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай “Volia Chajkouskaya".
У Полацку прадаецца “Спадчына Францыска Скарыны”
Такую назву мае полацкае камунальнае ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства. Прасцей кажучы, друкарня. 31 снежня мінулага года КУП было ліквідавана, і цяпер маёмасць выстаўлена на аўкцыён.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” групу прыхільнікаў Мікалая Лукашэнкі
19 студзеня ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася згадка пра групу ў “ВКонтакте” з назвай "Легіён Мікалая Лукашэнкі". Яе змест сваім рашэннем ад 15 студзеня прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Чыгуначнага раёна Віцебска.