Субота, 30 Май 2026

У Пастаўскім раёне затрымалі грамадзяніна Літвы, які прыехаў да мясцовых стараабрадцаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Мужчыну затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны. Яго вінавацяць у тым, што ён не мей права правадзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі. Вядома, што ён збіраўся афіцыйна зарэгістраваць рэлігійную грмамаду ў Пастаўскім райвыканкаме.

Як паведамляе газета “Пастаўскі край”, пададзеныя дакументы ўзорам, якія прадаставілі ініцыятару,  і рабочая група райвыканкама выявіла ў іх факты фальсіфікацыі. Паводле работнікаў гарвыканкама, агульныя сходы удзельнікаў абшчыны фактычна не праводзіліся, у спісы заснавальнікаў унеслі грамадзян, якія нават не ведалі пра гэта, людзей уводзілі ў зман пры зборы подпісаў. Ім казалі, што яны падпісваюцца за добраўпарадкаванне царквы і могілак, статут абшчыны супярэчыў беларускаму заканадаўству.

Вёска Кукляны (Камайскі сельсавет) — вядомы гістарычны цэнтр стараабрадніцтва (стараверства)  на Віцебшчыне. Вялікая частка мясцовых жыхароў належыць да  Дрэўлеправаслаўнай Паморскай Царквы (беспапоўцы), яны захоўваюць ўласныя рэлігійныя абрады.

Тут захаваўся ўнікальны гістарычны помнік - Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэтая драўляная стараабрадніцкая царква была пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя.

 У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі ў рэгіёне дзейнічалі жорсткія абмежаванні на стараабрадніцкія набажэнствы, Куклянскі прыход і суседнія Апідамы былі аднымі з нямногіх месцаў, дзе афіцыйна функцыянавалі дазволеныя малельныя будынкі.

Руслан Ваяводзін