Субота, 13 Чэрвень 2026

7 чэвеня ў Санкт-Пецярбургу памёр праваслаўны манах-архімандрыт Віталій (мірское імя Віктар Радамысльскі), ягоны лёс быў звязаны з палітычным жыццём на Аршаншчыне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На Аршаншчыне яго памятаюць і як удзельніка ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій: ён браў удзел у памінальных імпрэзах на Кабыляцкай гары (гэта месца масавых расстрэлаў пад Оршай).

У 1990-я ён служыў у Арэхаўскай царкве і “стаў першым праваслаўным святаром, абраным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР за ўвесь савецкі перыяд. У парламенце ён працаваў у камісіях, якія займаліся праблемамі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама расследаваннем выпадкаў выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных і рэпрэсіўных мэтах. У жніўні 1991 года ён удзельнічаў у мітынгу ў Мінску супраць путчу ГКЧП”, піша “Наша Ніва”.

Пазней ягоныя погляды кардынальна змяніліся: ён адышоў ад грамадскай дзейнасці, перабраўся ў Санкт-Пецярбург, адкуль ён  родам,  у апошнія гады быў духоўнікам Аляксандра-Неўскай Лаўры.

На здымках:  
1. Айцец Віталій (Віктар Радамысльскі)
2. Устаноўка крыжа на Кабыляцкай гары (айцец Віталій у цэнтры ў шэрым паліто)
3 і 4 Паніхіда на Кабыляцкай гары

Аляксандр Арлоў