RozUM Media — вольнае і незалежнае беларускае выдавецтва, заснаванае ў 2025 годзе. “Мы выдаем кнігі беларусаў, пра беларусаў і для беларусаў — найперш для тых, хто шукае сваё слова ў родным гучаньні. Але таксама і для ўсіх вольных людзей, што хочуць пачуць сэрца Беларусі і зразумець ейную душу. RozUM — гэта голас розуму і літаратурны супраціў. Гэта Беларусь, якая гучыць — нават калі яе хочуць прымусіць маўчаць”, - піша каманда выдавецтва на сваім сайце.
Гэтаксама 19 траўня суд Полацкага раёна і г.Полацка прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Threads -акаўнт Юліі Юхно (Тарасевіч) – грамадскай актывісткі, якая жыве ў вымушанай эміграцыі. Крыху раней “экстрэмісцкай” была прызнана яе старонка ў Facebook. Абодва інтэрнэт-рэсурсы - таксама ўжо ў "экстрэмісцкім" спісе на сайце Міністэрства інфармацыі.
Алег Загарэльскі
Субота, 23 Май 2026
Полацкі суд прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” акаўнт выдавецтва RozUM Media у Threads
Пасяджэнне суда Полацкага раёна і г.Полацка адбылося 19 траўня, праз тры дні інтэрнэт-рэсурс быў уключаны ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Гэтаксама 19 траўня суд Полацкага раёна і г.Полацка прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Threads -акаўнт Юліі Юхно (Тарасевіч).
Апублікавана ў
Рознае